Site Loader

Адрес

230026, г. Гродно, ул. Славинского, 7

Эл. почта

ggptk@mail.grodno.by

Наш телефон

8 (0152) 60 61 49
BelarusianEnglishGermanRussian
Задать вопрос

Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня) супрацоўнікі бібліятэкі аформілі тэматычную зону з кніжнай выставай, якая адлюстроўвала жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча.

Мерапрыемства праходзіла ў форме літаратурнай гасцёўні пад назвай “Мы ўсе ляцім да зор…”. Наведвальнікі бібліятэкі слухалі песні вядомых выканаўцаў на вершы М.Багдановіча: “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Па-над белым пухам вішняў”, паглядзелі прэзентацыю “Паэт красы і гармоніі”, зрабілі фотаздымкі на фоне тэматычнай зоны.

У выкананні навучэнцаў прагучалі вядомыя творы М.Багдановіча: “Па-над белым пухам вішняў” (Хаміца Кацярына, 53ПР), “Раманс” (Язубец Вікторыя, 51ОБ), “Маладыя гады…” (Супрэтка Яна, 51ОБ), “Санет” (Меляшкевіч Дар’я, 53ПР), “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…” (Крупа Дар’я, 53ПР).