Святочнае мерапрыемства, прысвечае Міжнароднаму жаночаму дню

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог
Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.
“Найлепшая палова свету” – Вас клічам гэтак нездарма,
Шукалі на ўсіх планетах: такіх, як Вы, нідзе няма!
Паверце, не прайшла б зіма без Вашых сэрцаў палымяных,
Не адрадзілася б вясна без Вас, любімых і каханых.
Наогул, не было б прагрэсу і не вярцелася б Зямля,
Каб зніклі з Боскага Сусвету Жанчыны вобраз і Імя!

5 сакавiка, дзякуючы намаганням і зацікаўленасці навучэнцаў, творчай фантазіі педагога-арганізатара Баран В.М., выкладчыкаў Яраховіч Л.З. і Сідорык М.В., у каледжы адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечае Міжнароднаму жаночаму дню. Святочны настрой быў зададзены ўжо з самай раніцы: прыемная музыка і шчырыя пажаданні чакалі жанчын адразу з уваходу ў каледж, а маленькія сувэніры-арыгамi ў форме сардэчак краналi душы. А пасля заняткаў адбыўся святочны канцэрт: гучалі песні і вершы, дэманстраваліся сцэнічныя пастаноўкі і танцы.
Шчыра дзякуем Вам за настрой і
са святам!

Comments are Closed