Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы

У межах тыдня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа з 15 па 19 лютага  былі арганізаваны мерапрыемствы, аб’яднаныя адзінай мэтай: захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа.

З гэтай ногоды  з 15 па 17 лютага працавала кніжная выстава “Летапісцы эпохі”, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў І.П.Шамякіна і І.П.Мележа. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменнікаў.

16 лютага праводзілася QR – віктарына “Летапісцы эпохі”, прысвечаная 100 – годдзю знакамітых беларускіх пісьменнікаў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа. Удзельнікамі віктарыны сталі навучэнцы группы 9 ААГ,  якія з вялікай ахвотай прымалі ўдзел у працэссе сканіравання і пошуку правільнага адказу на пытанні віктарыны.

 18 – 19 лютага нывучэнцы каледжа сталі наведвальнікамі выставы-хронікі “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”. Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення  Міжнароднага дня роднай мовы, чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў: Л.Геніюш “Мая мова”, Р.Барадуліна “Беларускае слова”, М.Танка “Родная мова”, Я.Купалы “Роднае слова” і інш.

Comments are Closed