Главная » Библиотека » QR – віктарына “Летапісцы эпохі”

QR – віктарына “Летапісцы эпохі”

16.02.2021 года ў бібліятэцы каледжа праводзілася QR – віктарына, прысвечаная 100 – годдзю вядомых беларусскіх пісьменнікаў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.

Кожны з навучэнцаў атрымаў буклет з  QR кодамі.  З дапамогай мабільнага тэлефона, удзельнікі віктарыны павінны былі запусціць праграмму для запампоўкі кода, направіць аб’ектыў камеры на код і прачытаць тое, што было зашыфравана пад выявай QR кода.

         Правільныя адказы таксама былі зашыфраваны QR кодам на экране тэлевізара. Прасканаваўшы QR код,  навучэнцы атрымалі правільныя адказы  на пытанні віктарыны.

Такая форма мерапрыемства зацікавіла ўдзельнікаў,  якія з вялікай ахвотай прымалі ўдзел ў працэссе сканіравання і пошуку правільнага адказа на пытанні віктарыны. Кожны імкнуўся быць лепшым і атрымаць заслужаную ўзнагароду.