Анонс правядзення тыдня беларускай мовы

Тыдзень беларускай мовы будзе праходзіць ў каледжы з 15 лютага 2021 года. Па традыцыі, якая склалася на працягу апошніх гадоў, будуць праводзіцца конкурсы  чытальнікаў, знаўцаў беларускай літаратуры;  кніжныя выставы, тэматычныя інфармацыйныя гадзіны , дыктант па беларускай мове і яшчэ многа цікавага. Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” плануецца на працягу ўсяго тыдня на ўроках і перапынках, падчас правядзення розных мерапрыемстваў.

Цікавай  навінкай на тыдні, прысвечаным беларускай мове, будзе  чэлендж  “Мова”. Гэта новая форма інтэрактыўнага ўзаемадзеяння, якая праваблівае моладзь  нестандартным падыходам да чытання  класічных твораў, да знаёмства з імі.

Да  ўдзелу ў шматлікіх конкурсах і віктарынах запрашаюцца навучэнцы 1,2 курсаў, педагагічныя работнікі, майстры вытворчага навучання, усе  работнікі каледжа, якія зацікаўлены ў развіцці  роднай мовы і яе папулярызацыі.

Прыходзьце, будзе цікава!

Comments are Closed