ВІКТАРЫНА “НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”

Дарагі дружа! Віктарына прысвечана творчасці беларускага песняра Якуба Коласа, паэта, празаіка, драматурга,крытыка.  Запрашаем прыняць удзел  у літаратурнай віктарыне. Адказы прынесці да 5 лістапада ў бібліятэку, дзе будуць падведзены вынікі. Узнагарода чакае пераможцаў.  

ПЫТАННІ ДА ВІКТАРЫНЫ:

  1. Калі і дзе нарадзіўся Я.Колас?
  2. Якое сапраўднае прозвішча Я. Коласа?
  3. У якіх мясцінах прайшло дзяцінства Я. Коласа?
  4. Куды паступіў Я. Колас у 1898 г.?
  5. За што Я. Колас тры гады правеў у турме?
  6. Якія псеўданімы меў Я. Колас?
  7. Кім давялося працаваць Я. Коласу?
  8. Якое першае апавяданне і калі было надрукавана ў газеце “Наша доля”?
  9. Хто галоўныя героі аповесці “На просторах жыцця”?
  10. Як называецца казка? (Ну пачнем мы казку так: Жыў да быў на свеце рак…)
  11. Якому пісьменніку прысвечана казка “Кучаравае дрэва”?
  12. Якія творы Я. Коласа былі экранізаваны?
  13. Як называўся першы зборнік вершаў Я. Коласа і калі быў надрукаваны?
  14. Як называецца наступны верш? (О, каб я меў такія рукі, Зямля, абняў бы я цябе, Каб сцішыць гора твае, мукі І сілу даць у барацьбе!)
  15. Назавіце вершы паэта, на тэксты якіх былі напісаны песні?
  16. З якой паэмы гэтыя радкі? (На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі)
  17. Які твор Я. Коласа складаецца з трох аповесцяў? Назавіце іх
  18. Які кампазітар паклаў на музыку тэкст з паэмы “Новая зямля”?
  19. Успомніце, хто аўтар кнігі “Колас расказвае пра сябе”?
  20. Які твор А. Пушкіна Я. Колас пераклаў на беларускую мову?
  21. Назавіце, каму прысвечаны верш “М.Д.М.”?

Comments are Closed