Главная » Новости » Да ўвагi бацькоў

Да ўвагi бацькоў

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у партнёрстве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, кампаніяй МТС і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча працягвае серыю бясплатных вэбінараў для бацькоў і падлеткаў па пытаннях бяспечных паводзінаў у інтэрнэце.


Чарговы вэбінар адбудзецца 16 чэрвеня ў 19.00.

У ім возьмуць удзел адказны за кірунак па дзіцячай бяспецы ў інтэрнэце «Лабараторыі Касперскага» Андрэй Сідзенка і Ілляна Матвіенка, псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па рабоце з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучы адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат».

У ходзе мерапрыемства бацькі даведаюцца аб тым, чым сёння цікавяцца беларускія школьнікі ў сеціве, з якімі пагрозамі яны могуць там сутыкнуцца, а таксама пра тое, як сучасныя тэхнічныя рашэнні дапамагаюць забяспечваць бяспеку дзяцей анлайн. Раскажуць у рамках вэбінара дарослым і пра тое, як пазбегнуць памылак і эфектыўна дамаўляцца з падлеткам па пытаннях іх паводзін у інтэрнэце.

Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца да 12.00 16 чэрвеня. 

У перыяд COVID-19 сем’і вымушаныя шмат часу праводзіць дома, дзе інтэрнэт з’яўляецца самым зручным сродкам для кантактаў. Магчымасць заставацца на сувязі дапамагае дзецям і падлеткам змякчыць адмоўны ўплыў новай рэальнасці і працягваць жыць сваім жыццём. Разам з тым, інтэрнэт таксама нясе і рызыкі. Так, згодна з глабальным даследаваннем ЮНІСЕФ, у якім паўдзельнічаў мільён маладых людзей у 160 краінах свету, больш як 70 % карыстальнікаў інтэрнэту ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў могуць станавіцца аб’ектамі для кіберзапалохвання, пераследаў і іншых пагроз, звязаных з гвалтам.

У Беларусі 84 % дзяцей ва ўзросце ад 6 да10 гадоў і 98 % дзяцей ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў з’яўляюцца карыстальнікамі інтэрнэту. Вынікі Нацыянальнага даследаванні па ацэнцы сітуацыі з гвалтам у дачыненні да дзяцей, праведзенага ў 2017 годзе, паказалі, што 9 % навучэнцаў 5-7 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 18 % навучэнцаў 8-11 класаў падвяргаліся гвалту з боку людзей, з якімі пазнаёміліся праз інтэрнэт.